Общее·количество·просмотров·страницы

Кудлачёв, В. Солнышко проснулось. — Минск, 2009. 
Символично, что книга Виктора Кудлачева “Солнышко проснулось” – первая из книг по детской тематике, выпущенная РИУ “Литература и Искусство” в Год родной земли. В ней много загадок и скороговорок, стихов о нашей замечательной земле, красоте природы, дружбе, семье, сказочном мире животных, которые с интересом воспринимаются детской аудиторией, легко запоминаются.
Мазго, У. Таямнічая планета. — Мінск, 2008.
Паэзія У.Мазго, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і прэміі імя Васіля Віткі, асветлена пачуццём зацікаўленасці і любові аўтара да дзіцячага свету, да гульняў, да вучобы, да прыроды, да размоў пра мінулае і сучаснае. У новай кнізе “Таямнічая планета”вы пазнаёміцеся з вершамі, загадкамі і казкамі гэтага паэта, якія напісаны ў апошнія гады. Лірычныя героі і вобразы гэтых твораў выпісаны з майстэрствам, непасрэднасцю, даверлівасцю і эмацыянальным захапленнем.                               
Пазнякоў М.П. У родным краі. — Мінск, 2009.
Новую кніжку вядомага пісьменніка, лаурэата шэрагу літаратурных прэмій Міхася Пазнякова склалі вершы, лічылкі, калыханкі, небыліцы, смяшынкі, скарагаворкі, шарады, а таксама загадкі. Дарэчы, загадкі на антонімы створаны ў беларускай літаратуры ўпершыню                        
“Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў” — своеасаблівы працяг добравядомых чытачам “Чырвонай кнігі…” і “Лясной кнігі…”, выпушчаных РВУ “Літаратура і Мастацтва”. Чарговае выданне з серыі прысвечана беларускім рэкам, азёрам, шырокавядомым вадаёмам і іх жыхарам. Але ў адрозненне ад ранейшых кніг ў “Блакітнай кнізе” прадставілі свае творы амаль трыццаць паэтаў і пісьменнікаў, як добра вядомых у нашай краіне — Раіса Баравікова, Віктар Гардзей, Валерый Кастручын, Уладзімір Мазго, Анатоль Зэкаў, так і маладых — Аксана Спрынчан, Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Многія героі твораў ужо добра вядомыя чытачу, бо вандруюць з серыі ў серыю, — вобраз жыцця такі: на сушы і ў вадзе. Тут і жабяня Квыш-Квыш, і лянівая Чарапаха, і Выдра-Выдраніца. Амаль у кожным апавяданні, вершы праслаўляюцца вадаёмы Радзімы: Нёман, Свіцязь, Свіслач, Блакітныя азёры, а таксама шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра навакольны свет.


   

Комментариев нет:

Отправить комментарий