Общее·количество·просмотров·страницы

Бутрамееў У. Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай :  Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2005.
Кніга У.Бутрамеева знаёміць дзяцей з выдатнымі гістарычнымі асобамі беларускай зямлі. У займальнай папулярнай форме выкладае старажытную гісторыю Беларусі, вучыць любіць свой край. Будзе цікавай для ўсіх, хто жадае ведаць гісторыю Беларусі.
Зорная Кася : — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014.  (Беларуская аўтарская казка). 
Няма ніводнага дарослага, а тым болей дзіцяці, якія не любілі б казкі. Уваходзіць у свет кнігі аўтарскіх казак «Зорная Кася» можна і самнасам, і ўсёй сям’ёй, і кампаніяй вясёлых і разумных сяброў. Вы даведаецеся як павучкі Зямлю абаранілі, як Данік у Радзівілаўскае метро трапіў і як Янка радню вызваляў, пазнаёміцеся з валадаром казы, кавалём Коршам і прынцэсай са Снежнага горада, паўдзельнічаеце ў каралеўскім паляванні, пабачыце танец кветак, наведаеце беларускі лес з зорнай Касяй і, галоўнае,— у вас абавязкова застанецца апельсінавы настрой.
Дынько, В.А. Дзе хаваецца небяспека, альбо Слушныя гісторыі ад бабы Валі.-
 Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. 
Кніга, якую вы трымаеце ў руках, напісана настаўніцай, якая прысвяціла ўсё жыццё выхаванню і навучанню дзяцей. Бабуля Валя апавядзе дзеткам пра розныя, страшныя і добрыя, выпадкі, сведкай якіх яна была, і пра тое, як трэба сябе паводзіць, каб жыццё цябе толькі цешыла.
Бензярук, А Р.Свята для сэрца : невялікія гісторыі для юных беларусаў :  Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009.
Гэтая кніга — простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. 

Дзень за днём : прыкметы надвор'я : народны каляндар месяцаслоў з гараскопам. — Мінск : Маст. літ., 2008.
Гэта кніга народнай мудрасці. У ёй змешчаны прымаўкі пра кожную пару года, прыкметы надвор'я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў, у якім размова ідзе пра кожны дзень года: якое народнае ці царкоўнае свята выпадае на гэты дзень і якія абрады трэба выконваць, што прадказвае надвор'е ў гэты дзень і г. д.
Кнігу дапаўняе невялічкі гараскоп, які дае характарыстыкі асобам, народжаным у кожны з дзён года.
Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. 
«Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» — своеасаблівы працяг ужо добра вядомай чытачу «Лясной кнігі». Яна прысвечана беларускім рэкам, азёрам, шырокавядомым вадаёмам, ix жыхарам. Тут можна не толькі прачытаць цудоўныя вершы і казкі пра водныя прасторы Радзімы, але і знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі.
Лаўцюс, Я. Азбука бяспекі : вершы для дзяцей. — Мн, 2009. 
Усе  мы, дарослыя, павінны клапаціцца аб бяспецы дзяцей, аб тым, каб яны ведалі, як трэба паводзіць сябе дома, на вуліцы, у дарозе, на прыродзе.Але самі, хлопчыкі і дзяўчынкі, павінны клапаціцца пра сваё жыццё.
 Пра гэта і расказваецца ў кнізе, якая дапаможа дзецям лепш зразумець і засвоіць асноўныя прынцыпы бяспечных паводзін.
Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны.
Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх  родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна  спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй  паходжання назваў і іх лекавымі  ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, увайшлі сёння ў Чырвоную  кнігу Беларусі. Упэўнены, казкі дапамогуць дзецям стаць  добрымі знаўцамі роднай прыроды, а іх сэрцы напоўняцца  спагадай не толькі да казачных герояў, але і да жывога свету бабуліных зёлак і красак.                                                                
"Баравічок на скутары" – так называецца кніга Алеся Жыгунова,   паэта з г.Глыбокае. Кажаце, такога не бывае? Наяву – сапраўды. Але ў казках усялякае здараецца: “Баравічок на скутар сеў і вось  ганяе па расе”.Чаму ён так робіць? А гэта Баравічок тлумачыць сам:  
Такі цяпер пайшоў народ,
 Уся парушана грыбніца.
                            Як род грыбны ідзе на звод,
                            То неяк трэба бараніцца.
Побач з казкамі ў кнізе змешчаны таксама вершы.Яны - пра хлопчыкаў, дзяўчынак і “братоў нашых меншых": зайку,бегемота, ката,   верабеўку. Зрэшты, птушкі і звяры ў А.Жыгунова –  незвычайныя. Яны і размаўляюць, як людзі, і надзелены чалавечымі рысамі .Ёсць у зборніку і навагоднія вершы: “Дзед Мароз” і “Сцяжынка”.Калі вы прачытаеце  гэту кніжку, то даведаецеся, што ж прасіў герой верша”Просьба” Чакаем вас у бібліятэцы!
Мушынская,Т. Вожыкі ў футбол гуляюць.-Минск, 2008.
Празаік і паэтэса Таццяна Мушынская шмат гадоў піша для дяцей. Гэты новы зборнік будзе цікавы для цябе, наш маленькі чытач. Яе  творы прасякнуты радасцю,гумарам і трапнымі назіраннямі за  рознымі порамі году.Маляўнічыя ілюстрацыі ствараюць яркі, правабны вобраз навакольнага свету.
Лисіца-хітрыца.Минск: Літаратура і Мастацтва, 2005.
Калі ты, мой маленькі сябар,хочаш даведацца чаму барсук і ліса ў норах жывуць, а воўк званка баіцца і як ліса воўка судзіла, то гэты зборнік казак пра жывел для цябе.


   

Комментариев нет:

Отправить комментарий