Общее·количество·просмотров·страницы

понедельник, 7 июля 2014 г.

Час чытаць на роднай мове!


 Смак  роднай мовы 

 Кніжныя агледзіны
                                            «Вітаю цябе, беларуская  кніга!»                                                
 
 
 
Крышку пра кніжку.
У выдавецкім доме "Звязда" пабачыла свет казка вядомага беларускага пісьменніка Алеся Карлюкевіча "Прыгоды Шубуршуна" 
Вы,шанойныя чытачы, даведаецеся,чаму лепшыя сябры пасварыліся,як Шубуршун стаў веласіпедыстам, як самым незвычайным чынам "прызямліўся"на рацэ Свіслач, і, магчыма,менавіты тады і вырашыў стаць парашутыстам.Кніга захапляе.Цікава чытаць аповед пра мілага, адважнага героя і тыя прафесіі,якія ён "прымерваў" да сябе.
У.Караткевіч  і Рагачоўшчына.


У кожнага чалавека ёсць свой запаветны куточак на зямлі. Для Уладзіміра
Караткевіча ім было Прыдняпроўе, асаблівае ж месца ў жыццёвым і творчым
лёсе пісьменніка належыць Рагачоўшчыне. Ён пісаў:
Зямля дзядоў! Любімы мой народзе,
Што моц сваю пазычыў у дубоў.
Дыхтоўна зробленныя на стагоддзі
Нашчадкі бортнікаў і рыбакоў.
Не зверне шлях мой на шляхі чужыя,
Заўсёды дарагімі будуць мне
Зарэчча, горад, хвоі залатыя,
Ашыткі на прароўскім мулкім дне.
Сама Рагачоўшчына – вялікая тэма яго творчасці, а рагачоўцы – яе
персанажы, яе героі. Яго проза і паэзія – гэта мастацкая гісторыя роднага
беларускага краю. Вачамі пісьменніка вучышься бачыць незвычайную
прыгажосць такіх звычайных, знаёмых з дзяцінства мясцін, чалавечых
характараў.
     Уладзі́міру Іва́навічу Яго́ўдзіку - 60 год. 
Павел Андреевич Мисько (1931—2011) — белорусский писатель, поэт, публицист, переводчик, драматург, автор книг прозы для детей. Член Союза писателей СССР (1968).Родился в крестьянской семье 14 марта 1931 года в деревне Старцевичи Слуцкого района Минской области.Окончил филологический факультет БГУ Долгое время работал в журналистике: являлся корреспондентом газеты «Сцяг Леніна» , «Звязда», заведующим отделом культуры издания «Літаратура і мастацтва», затем завотделом науки и искусства журнала «Полымя» и заместителем главного редактора издательства «Мастацкая літаратура». Умер 9 июня 2011 на 81-м году жизни.

Ягоўдзік У. Аповесць пра князёўну Рагнеду.
Апрача чалавека, ніхто з жывых icтот не цікавіцца сваім паходжаннем, справамі свaix продкаў. Шмат што забылася на свеце, а сумны лес полацкай князёўны Рагнеды застаўся ў народнай памяці, жыве у  паданнях.

Мінкевіч Л.Мая Радзіма - Беларусь.
Што і хто з’яўляюцца сімваламі Беларусі, па якіх пазнаюць і паважаюць нашу краіну ў свеце? Адказ на гэта пытанне для самых маленькіх нашых грамадзян аўтар падрыхтаваў у выглядзе азбукі. А яшчэ да кожнай літары азбукі падабраны некалькі мілагучных беларускіх слоў, каб паказаць прыгажосць роднай мовы, прывіць густ да яе з самага маленства. Цікавыя звесткі  і пытанні дазволяць маленькім чытачам пагуляць разам з бацькамі. 
Памятнай падзеяй у культурным жыцці Гомельшчыны напрыканцы 2015 года стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага.
Як і раней, аўтары даслалі свае творы на конкурс па шасці намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Публіцыстыка і літаратурная крытыка”, “Драматургія”, “Дзіцячая літаратура”, “Адкрыццё года”. Па пяці канкурыравалі пісьменнікі, члены творчага саюза, а шостая намінацыя — “Адкрыццё года” — прадугледжана для творчых людзей, якія сваімі творамі ўслаўляюць родную Гомельшчыну і яе людзей.  Журы давялося пашчыраваць удвая — рукапісаў было 70, напалову больш, чым у 2014 годзе. У намінацыі “Публіцыстыка і літаратурная крытыка” прэмія не прысуджана, ва ўсіх астатніх пераможцы вызначаны. Усе лаўрэаты ўганараваны дыпломамі, грашовымі прэміямі. І, безумоўна, выдадзенымі ўласнымі кнігамі.На пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі,прысвечаным 10-годдзю творчай арганізацыі, старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч падкрэсліў: такой унікальнай літаратурнай прэміі няма ні ў адным з рэгіёнаў Беларусі, і гэта сведчанне ўвагі абласнога кіраўніцтва да пісьменнікаў, сапраўдная падтрымка.
Лаўрэаты абласной літаратурнай прэміі  
імя Кірылы Тураўскага за 2015год:
                                    
  •          Номинация  «Драматургия»- Алексей Бычков;

                                  
  •              Намінацыя «Проза» -Міхась Кавалёў(Сліва);
                                            
  •           Намінацыя “Паэзія” –Ніна Нікітіна (Шклярава);
                                     
  •    Номинация «Детская литература» -Вера Кветковская;

                                Книга "Обретенная икона"
  •  Номинация «Открытие года»-Евгений Шестаков,Наталья Шестакова, Максим Шестаков.

 В Гомеле вышли сразу несколько книг начинающих писателей.
Их авторы – члены школы-студии «Молодой литератор» Алла Белькова, Фёдор Бусел и Алексей Гринь. На суд читателей они представили поэтические сборники «Трепетный рассвет» и «Ей», а также книгу прозы «Испытание верой».

Школа-студия «Молодой литератор» организована по инициативе Союза писателей Беларуси, руководит ей гомельская поэтесса, член Союза писателей Нина Шклярова. За время работы школы Нина Шклярова открыла дверь в мир прозы и поэзии многим молодым авторам. Результатом работы школы-студии «Молодой литератор» стало издание книг И. Спасибиной, Д. Дорошко и В. Череухина, Т. Ниловой, О. Астапенко, А. Катюргиной в рамках проекта серии «Аз», которая появилась благодаря содействию и финансовой помощи поэта Ивана Бисева. Среди студийцев и выпускников есть уже свои «звёзды» – Алесь Барановский, Мария Малиновская и другие.В 2011-м году основана библиотечка школы «Молодой литератор» при спонсорской поддержки Гомельского отделения  Союза писателей Беларуси и поэта Валерия Ветошкина


Ад шчырага сэрца.Падпрунак любай маме.У зборніку расказваецца пра маці знакамітых айчынных пісьменнікаў, мастакоў, музыкантаў, рэжысёраў, а таксама сусветна вядомых прадстаўнікоў розных творчых прафесій. Адзін з раздзелаў складаюць вершы і апавяданні, прысвечаныя самаму дарагому чалавеку ў свеце.

Кніга багата ілюстравана рэпрадукцыямі карцін славутых жывапісцаў розных краін і эпох і архіўнымі фотаздымкамі, на якіх захаваны воблік жанчыны-маці.
 "Зямля пад белымі крыламі".Збор твораў.Гэта кніга пра Беларусь — своеасаблівае эсэ­даследаванне. Размова ў ёй ідзе пра прыроду краіны, фаўну і флору, фальклор і этнаграфію, пра сівую мінуўшчыну і блізкі нам час. А распавядаюць пра ўсё гэта юнаму чытачу вядомыя пісьменнікі Віталь Вольскі і Уладзімір Караткевіч, творы якіх уваходзяць у школьную праграму і нязменна цікавыя розным пакаленням.

Хадасевіч-Лісавая К Казкі чараўніцы  Зімы.
Кацярына Хадасевіч-Лісавая,дыпламантка рэспубліканскага літаратурнага конкурсу "Лепшы твор 2012года" ў галіне дзіцячай літаратуры, а таксама конкурсу  "Пяцерка лепшых кніг беларускіх аўтараў-2014" по рэйтынгу сталічных бібліятэк.
Як стаць добрым магам? Як ператварыць будзённасць у казку? Як не страціць дзяцячую веру ў Дзеда Мароза?Жадаеце адкрыць для сябе гэтыя таямніцы? Тады хутчэй разгортвайце кнігу пра самае чароўнае свята- "Казкі чараўніцы Зімы"...
                                        "Глыбокая плынь творчасці"

30 студзеня 2016года спаўняецца  95 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Івана Шамякіна.Творы класіка беларускай  літаратуры любяць,цэняць,чытаюць і сёння. І.Шамякін выдомы найперш як аўтар аповесцей і раманаў, аднак ёсць у яго творчай спадчыне творы для дзяцей. У 1999 годзе пабачыла свет кніга дзіцячых успамін пісьменніка "Промні маленства" Абавязкова пашукайце яе ў бібліятэках і прачытайце- яна,несумненна, спадабаецца вам.
"Мяркуючы па ўспамінах маці, мне ішоў чацвёрты год. Я цяжка перахварэў на адзёр. Калі ачуняў, мяне выпусцілі з хаты ў двор. Стаяла снежная зіма, здаецца, што ў маленстве ўсе зімы былі снежныя. Дзень быў сонечны. Снег іскрыўся, сляпіў вочы. I ўвесь свет пасля хваробы ўяўляўся абноўленым, прыгажэйшым. Біліся вераб'і за крошкі хлеба на сметніку. На галінах вішні ў гародзе весела цівількалі сініцы. Усё цікава. Але чым заняцца малому?"...             


Пашкоў Г.Вясёлыя канікулы.

Здаецца, кожны школьнік любіць і вельмі чакае надыход летніх канікул. Колькі неверагодных адкрыццяў, цікавых падарожжаў можна зрабіць у гэты час. Максімка і Лёшка таксама любяць канікулы. Малым гарэзам усё цікава: адкуль пайшла назва мясціны, у якую яны прыязджаюць на летні адпачынак, чаму нельга пакаштаваць юшкі з залатога карася і шмат чаго яшчэ. На ўсе гэтыя пытанні абавязкова знойдзецца адказ на старонках новай кнігі Г.П.Пашкова.

  В.Кудлачоў.
Лаўлю я цудоўныя,
Спеўныя словы.
Як музыку,слухаю
Родную мову.
На ёй размаўлялі
І бацька, і маці,
Заўсёды ў пашане
Была яна ў хаце.
І я не цураўся
Яе аніколі,
На ёй гаманіў я
і дома. і ў школе.
І зараз са мною яна
Разам ідзе,
Бо мовы, як наша,
Няма больш нідзе.
                          Нам засталася “Спадчына”
                 «Топ-10 любімых твораў беларускай класікі». 
                  Падведзены вынікі  акцыі  часопіса «Полымя».
Вынікі былі падведзены ў канцы мінулага года. Згодна з імі, самым любімымтворам Янкі Купалы была названа п’еса «Паўлінка» (48,9 %), Якуба Коласа —паэма «Новая зямля» (73,9 %), Максіма Багдановіча — верш «Зорка Венера»(19,3 %), Івана Мележа — раман «Людзі на балоце» (43,2 %), Васіля Быкава — аповесць «Знак бяды» (65,9 %), Івана Шамякіна — раман «Сэрца на далоні»(50 %), Уладзіміра Караткевіча — аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха»(50 %). Сярод твораў пісьменнікаў, чые імёны не былі ўпісаны рэдакцыяй у анке-
ту, часцей за ўсё называліся п’еса Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім»
(31,9 %) і раман у вершах Ніла Гілевіча «Родныя дзеці» (18 %)
Аднак тут неабходна зрабіць некалькі важных агаворак.
Па-першае, што тычыцца паэзіі, то многія ўдзельнікі апытання называлі не
адзін канкрэтны твор (яно, у прынцыпе, і зразумела), а цэлыя зборнікі, альбо ўво-
гуле творчасць таго ці іншага аўтара. Улічваючы гэты факт, можна сказаць, што
самымі любымі ў народзе беларускімі паэтамі таксама з’яўляюцца Максім Танк
і Рыгор Барадулін. Прычым, у творчасці апошняга часцей за ўсё вылучалі яго
зборнік «Ксты». У цэлым, а не канкрэтныя вершы альбо паэмы, многія ўдзельнікі
апытання называлі паэтычную спадчыну Янкі Купалы і Максіма Багдановіча.
Па-другое, верагодна, пісьменнікі-класікі, імёны якіх мы не ўпісалі ў анкету,
у нейкай ступені аказаліся ў менш выйгрышнай сітуацыі ў параўнанні з тымі,
хто аказаўся ў прапанаванай намі сямёрцы. Хоць, з іншага боку, і насупраць пра-
панаваных імёнаў удзельнікамі анкеты часта ставіліся прочыркі. А ў дадатак да
«нашых» чытачы гэтак жа часта дадавалі «сваіх»: Максіма Гарэцкага, Кузьму
Чорнага, Аркадзя Куляшова, Івана Навуменку і іншых паэтаў і празаікаў, але… З
іншага боку, мы разумелі, што, напрыклад, прапанаваўшы вызначыцца з любімы-
мі творамі Івана Мележа, тым самым робім пэўную падказку, паколькі для пера-
важнай большасці чытачоў гэтае імя непарыўна звязана з «Палескай хронікай»,
а не з «Мінскім напрамкам» ці апавяданнямі. Дарэчы, многія ў анкеце пісалі
менавіта «Палеская хроніка», а не канкрэтны раман, чым крыху азадачылі нас
пры падліку. Як бы там ні было, абодва варыянты — і «Людзі на балоце», і ўся
трылогія — набралі фактычна аднолькавую колькасць галасоў, што дазваляе пры-
знаць Мележа адным з самых любімых беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя.
Па-трэцяе, нельга не ўлічваць колькасны паказчык любімых твораў таго ці
іншага аўтара. Напрыклад, сярод напісанага Коласам апроч «Новай зямлі» часта
згадвалі трылогію «На ростанях» (46,6 %) і паэму «Сымон-музыка» (8 %), зрэд-
ку — «Казкі жыцця» і «Дрыгву», якія не прайшлі пяціпрацэнтны бар’ер. У Купа-
лы ж, акрамя «Паўлінкі», многія называлі «Раскіданае гняздо» (31,8 %), «Бан-
дароўну» (29,5 %), «Тутэйшых» (10,3 %), і «Курган» (10,2 %). Апроч таго, калі
вершы Коласа фактычна не згадваліся, то сярод любімых вершаў Купалы аказалі-
ся «Я не для вас…», «Смейся», «А хто там ідзе?», «Хлопчык і лётчык», «Мужык»,
«Ворагам беларушчыны», «Спадчына», «І прыйдзе», «Акоў паломаных жандар».
Згадваліся, хоць і не набралі 5 % галасоў, яго паэмы «Яна і я», «Магіла льва»,
«Сон на кургане», «На куццю», «Адвечная песня», «Над ракой Арэсай».
Пра тое, што беларусы няблага ведаюць айчынную літаратуру ХХ стагодддзя,
сведчаць і іх адносіны да нашай класічнай прозы. Так, з творчай спадчыны Васіля
Быкава акрамя «Знака бяды» былі названы аповесці «Альпійская балада» (50 %),
«Дажыць да світання» (29,5 %), «Сотнікаў» (6,8 %), а таксама «Жоўты пясочак»,
«Жураўліны крык», «Пакахай мяне, салдацік», «Мёртвым не баліць», «У тумане»,
«Сцяна», «Воўчая зграя», «Абеліск», «Кар’ер», «Трэцяя ракета», «Аблава» і кніга
ўспамінаў «Доўгая дарога дадому». Сярод твораў Івана Шамякіна ўдзельнікі акцыі
выдзяляюць яшчэ «Вазьму твой боль» (34 %), «Глыбокую плынь» (29,5 %), «Злую
зорку» (8 %), «Гандлярку і паэта» (6,8 %), «Атланты і карыятыды» (6,8 %), а таксама
«Сатанінскі тур», «Аповесць пра сябра», «Ах, Міхаліна, Міхаліна», «Шлюбную ноч»,
«Снежныя зімы» і пенталогію «Трывожнае шчасце». Апроч «Дзікага палявання кара-
ля Стаха» аматары чытання называлі і іншыя творы Уладзіміра Караткевіча: «Чорны
замак Альшанскі» (42 %), «Каласы пад сярпом тваім» (16 %), «Ладдзя роспачы»
(9 %), а яшчэ — «Лісце каштанаў», «Нельга забыць», «Чазенія», «Хрыстос прызям-
ліўся ў Гародні», «Сівая легенда», «Сіняя-сіняя», «Зямля пад белымі крыламі». Пэў-
ная частка апытаных прызналася, што ім вельмі падабаюцца вершы Караткевіча.
Увогуле ж, усяго беларусамі былі названы творы больш чым 70 пісьменнікаў.
Зразумела, сотні чытачоў, якія бралі ўдзел у гэтым своеасаблівым галасаван-
ні, — толькі невялікая частка беларусаў з тых, што сапраўды ведаюць і любяць
нашу літаратуру. Але і іх галасаванне ў многім паказальнае і дазваляе з вялікай
доляй упэўненасці гаварыць пра тое, якія творы нашай класікі карыстаюцца най-
большай папулярнасцю сярод людзей самых розных узростаў і прафесій.
Разам з тым, трэба адзначыць, што, на жаль, творчасць некаторых нашых
класікаў, уганараваных самымі высокімі званнямі, абыдзена ўвагай удзельнікаў
акцыі. Але што сапраўды насцярожвае: значна меншай папулярнасцю карыста-
юцца творы пісьменнікаў, якія пра сябе актыўна заявілі ўжо ў 70-я, 80-я гады —
пазней сваіх знакамітых папярэднікаў ад Купалы да Танка. Чаму так здарылася
і што трэба рабіць, каб сучасную беларускую літаратуру лепш ведалі і больш
любілі чытачы? Пра гэта мы запрашаем паразважаць на старонках «Полымя» як
саміх пісьменнікаў, так і тых, хто проста любіць мастацкае слова.                      Алесь Бадак.                                                                                                                                                                       
                                                     
Наместников Н. Время яблок.
Книга под таким названием вышла в канун Нового года  в столичном издательстве "Четыре четверти" в престижной серии "Библиотека Союза писателей Беларуси"Это настоящий подарок любителям поэзии.Стихи Н.Наместникова печатались в журналах "Нёман", "Родник". Его стихи предельно искренни.Поэт раз и навсегда избрал своим девизом в творчестве есенинские  строки"я сердцем никогда не лгу"
А дышит поэт ароматом родины: сосновых боров и вересковых полей,настоянных на полыни воздухом бесконечных дорог...


Мальчэўская А.. "Ша-ша з левага чаравіка"
У вас никогда не возникало желания болтать ногами, да не просто так, сидя, скажем,на скамейке, а залезши...на буфет? Конечно же , вам не терпится побыстрее узнать, а кто же такой Ша-Ша, который подбивает на столь странные поступки? Отвечу коротко: это литературный персонаж, которого нет ни в одной детской  книге,  ни в одной сказке.Он единственный... Всё остальное, в книге...
Чарняўскі М.
Дзе схаваўся цень удзень?
Кнігу склалі вершы і казкі,напісаныя ў апошні час.Дзе можа схавацца цень удзень? З-за чаго пасварыліся нотныя знакі? Пра гэта і пра іншыя здарэнні і прыгоды хлопчыкаў,дзяўчынак і насельнікаў прыроды займальна і з цёплай усмешкай расказвае аўтар.Тым,хто захоча папрактыкавацца ў вынаходлівасці,аўтар прапануе скарагаворкі і шарады. Прачытайце гэтую кніжку!
Зярнятка. Мiнск, - 2014.
Мы наракаем, што ў беларускай кнiгi недастаткова чытачоў. А каб яны былi, трэба iх выхоўваць з самага маленства! У беларускай лiтаратуры таксама можна знайсцi запамiнальныя творы для самых маленькiх, што ў чарговы раз даводзiць выдавецтва «Мастацкая лiтаратура». У зборнiку «Зярнятка» сабраныя вершы, апавяданнi, казкi, загадкi, калыханкi, прымаўкi — усё, чым можна забавiць дзiця, нязмушана выхоўваючы. Тут i сучасная казка пра маленькую паштовую рыбку Ванду, i кранальная гiсторыя пра хлопчыка Лёнiка i яго мачыху, i класiчныя казкi «Жаронцы» i «Лёгкi хлеб». Знаёмае «Коцiк басаногi па сняжку гуляў, адмарозiў лапкi i заплакаў: Мяў», i «Дзед–госць» Якуба Коласа, i «Мышаня, якое любiла Моцарта»... Усе творы падзеленыя на тэматычныя раздзелы: «Расцiце беларусамi!», «Я — тваё зерне, мама», «Дабрадзеi», «Старалачкi» i гэтак далей. Бонус — апiсанне беларускiх народных дзiцячых гульняў: «Явар», «Жыта», «Сонейка», «Купалiнка» ды iншых, якiя дазволяць адчуць дзецям, што не толькi ў вiртуальным свеце можна цiкава правесцi час з сябрамi. «Зярнятка» — гэта адкрыццё роднага слова, пачатак знаёмства з роднай мовай i захаванне народных традыцый. «Зярнятка» — гэта выхаванне павагi да старэйшых i спачування слабейшым, выхаванне любовi да свайго краю i беражлiвых адносiн да навакольнага свету», — запэўнiваюць складальнiкi.
Бучынская Н.Атракцыёны для вадзянікоў. Мінск-2015.
Гэта кніга складаецца з трох казачных гісторый. А аб’ядноўваюцца яны тым, што ў кожнай з іх дзеючыя асобы — жыхары вадаёмаў. Магчыма, таму, што аўтарка нарадзілася і вырасла ля возера, якое дагэтуль лічыць найпрыгажэйшым у Беларусі. Водная прастора заўсёды захапляла яе. Пісьменніца любіла доўга-доўга ўглядацца ў глыбіні, уяўляючы сабе жыццё падводнага свету. Ёй заўжды было цікава паглядаць на сусвет не толькі сваімі вачыма, бо вакол кожную хвіліну адбываецца столькі цудаў, на якія чалавек часам не звяртае ўвагі. У выніку з’явіліся вось гэтыя казачныя гісторыі. Дарэчы, не ўсё ў іх — мастацкі вымысел. Але што да чаго ты і сам, дарагі чытач, зразумееш, калі пазнаёмішся з героямі: вадзянікамі, якія ладзілі ў возеры Доўгім атракцыёны; бабрынай сямейкай, што шануе Чырвоную кнігу Беларусі; і Наядай марской, якая дзеля салаўіных песень перабралася жыць з мора ў нашыя вадаёмы.
Жабко Я.Г. Загадкі казачнай хаткі.Мн.-2014
У новую кнігу “Загадкі казачнай хаткі” Я. Жабко ўвайшлі вершаваныя загадкі пазнавальнага і павучальнага характару. Напісаныя ў займальнай форме, яны будуць спрыяць выхаванню дабрыні, цікаўнасці, назіральнасці, а таксама чуйнасці да роднага слова.
  
Рублеўская, Л.І. Сэрца мармуровага анёла.-Мн.-2014.
Аповесць “Сэрца мармуровага анёла” Л. І. Рублеўскай рэкамендавана для пазакласнага чытання па беларускай літаратуры вучням 7 класа 
Карлюкевіч, А. М. Прыгоды Максімкі на Бацькаўшчыне і ў розных краінах свету: аповесць-казка .-Мн.2014

Дарагі дружа! Калі цябе цікавіць, якога колеру вада ў возеры Байкал і ці можа чалавек пераплысці Ангару, якія птушкі лятаюць над Памірам і колькі кіламетраў праходзіць па пустыні Каракум вярблюд без ніводнага глытка вады, калі марыш паплаваць на в’етнамскай лодцы па рацэ Меконг і хочаш пабыць каля Ніягарскага вадаспаду, то гэта кніга для цябе. Які прыемны занятак — падарожнічаць, адкрываць іншы, дагэтуль невядомы свет, не выходзячы з дому… Якраз з такім героем, што любіць падарожнічаць у думках, марах, нават у снах, вы пазнаёміцеся на старонках кнігі. Завуць яго — Максім Мінскі. Ён такі ж, як і вы: вучыцца ў 4 класе, любіць ганяць мяч па школьным стадыёне, зімой гуляе ў хакей і запрашае вас у цікавую вандроўку! 
   Гілевіч Н. «Родные дзеці» – раман у вершах. — Мінск:  2010. 
Раман у вершах “Родныя дзеці” народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча — маштабны і па-філасофску заглыблены, поўны лірычнай пяшчоты паэтычны твор.
     
 “Зямля продкаў – так назваў свой новы паэтычны зборнік Мікола Старчанка.
     У кнізе каля двухсот вершаў, і кожны так ці інакш прысвечаны роднай зямлі, яе мінуламу і сучаснаму, цудоўнай беларускай прыродзе.Аўтар шмат радкоў прысвяціў простым людзям.Яго героі розныя – ветераны вайны,сябры,звычайныя вяскоўцы.Паэт з гордасцю апавядае пра наш народ, які не страціў здольнасці спачуваць, прымаць чужы боль як свой і прыходзіць на дапамогу ў цяжкі час.У сваім вершы “Наша мова” паэт цвёрда заяўляе:
    “ Я буду да самага склону
       На мове сваёй размаўляць
       І несці яе, як ікону,
               Якой у мяне не адняць. “    
               Няхай так і будзе…     
Новая кніга Л. Рублеўскай - незвычайная. Разказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і іх лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, ўвайшлі сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта: і меч-трава, і валяр'ян двухдомны, і чарнакорань пурпуровы, і гарлачык белы, і лілея царская, і многія іншыя.Мы  упэўнены, казкі дапамогуць  дзецям стаць добрымі знаўцамі роднай прыроды. 
Познаём Беларусь вместе. Земля, отмеченная небом. Минск.-2015.
Чем уникальна Логойщина, какие мемориалы находятся на ее территории, почему Логойск называют горнолыжным центром Беларуси - все это и многое другое можно узнать из этой  книги.

Казкі дзяцей Беларусі. - Мінск, 2009.
Гэтая кніжка незвычайная, бо яе напісалі дзеці - вучні розных школ Беларусі. У кніжку ўвайшлі лепшыя казкі з тых, што былі дасланы на конкурс «Усім па казцы», абвешчаны Беларускім фондам сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў «Мы - дзецям»




Сказки детей Беларуси. - Минск, 1998.
Книга "Сказки детей Беларуси» написана белорусскими школьниками в рамках конкурса, который был объявлен Белорусским фондом "Мы-детям", выпустившим в 1998 году в издательстве "Юнацтва" одноименный сборник на белорусском языке. Здесь собраны лучшие сказки участников конкурса.Издание рассчитано на широкий круг читателей, интересующихся детским творчеством, посвященным культуре и истории Беларуси. А в переводе на немецкий язык представляет интерес как учебное пособие для немецких детей, изучающих русский язык.     
Маўр Я. Палескія рабінзоны. - Минск, 2014.20- я гады, Палессе. Два падлетка на вакацыях адпраўляюцца ў вандроўку на лодцы падчас паводкі, калі велізарныя тэрыторыі заліты вадой. Страціўшы лодку, яны аказваюцца на астраўку пасярод разліву і балот, вядуць барацьбу за сваё выжыванне, вучацца паляваць, будаваць жытло, рыхтаваць ежу і г. д. Чакаюць, калі спадзе вада і можна будзе па сухім выбрацца да людзей.Праз некаторы час, хлопцы выяўляюць, што іх востраў служыць базай для кантрабандыстаў і браканьераў, у якіх ёсць патаемная сцяжынка праз балота на востраў. Кантрабандысты захапілі ў палон мясцовага міліцыянта, які іх высачыў, і збіраюцца яго забіць.Падлеткі дапамагаюць міліцыянту збегчы, а затым і арыштаваць банду, пасля чаго ўсе разам выходзяць з вострава па сцежцы кантрабандыстаў. А што было далей, чытайце ў кніжцы.      



Комментариев нет:

Отправить комментарий