Общее·количество·просмотров·страницы

  
                               Любимая книга М.Ясенецкой
Для кожнага з нас мама — самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек. Ад калыскі — і навек. Паэты і дзеці назы- ваюць яе ласкава сонейкам, светлай зараначкай. У гэтай кнізе сабраны вершы і песні пра маці, маму, матулю — з любоўю ў сэрцы, з ласкай у голасе, з усмешкай у вачах. - See more at: http://www.prastora.by/knihi/mama-soniejka-maio#sthash.fxoYyvwm.dpuf
Для кожнага з нас мама — самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек. Ад калыскі — і навек. Паэты і дзеці назы- ваюць яе ласкава сонейкам, светлай зараначкай. У гэтай кнізе сабраны вершы і песні пра маці, маму, матулю — з любоўю ў сэрцы, з ласкай у голасе, з усмешкай у вачах. - See more at: http://www.prastora.by/knihi/mama-soniejka-maio#sthash.fxoYyvwm.dpuf
Мама - сонейка маё... - Минск: Літаратура і Мастацтва, 2009.  
Для кожнага з нас мама — самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек. Ад калыскі — і навек. Паэты і дзеці называюць яе ласкава сонейкам, светлай зараначкай. У гэтай кнізе сабраны вершы і песні пра маці, маму, матулю — з любоўю ў сэрцы, з ласкай у голасе, з усмешкай у вачах. 
Гіруць-Русіновіч, В.А. Ці ведаеце вы? Минск, 2013.
А ці ведаеце вы:
ў лесе і сярод травы,
Ў садзе-агародзе
Многа каго ходзіць!..
Новая кніжка беларускай паэтэсы В.Гіруць-Русіновіч у пазнавальнай і даступнай вершаванай форме знаёміць хлопчыкаў і дзяўчынак з маленькімі і большымі прадстаўнікамі фаўны Беларусі.
Бядуля, З. Сярэбраная табакерка. - Мінск, 2006.
Апошні твор Змiтрака Бядулi - класiка беларускай лiтаратуры - аповесць-казка `Сярэбраная табакерка`.  У час Вялiкай Айчыннай вайны дом пісьменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд - iнакш не скажаш - выратаваў ад гiбелi "Сярэбраную табакерку". Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

 Мазго У. Завітала ў госці казка. -  Минск, 2014

    Кнігу дзіцячага пісьменніка, лаўрэата многіх літаратурных прэмій Уладзіміра Мазго склалі казкі — арыгінальныя і перакладныя. У госці да вас, юныя чытачы са сваімі займальнымі і захапляльнымі гісторыямі завіталі казачныя героі зблізку і здалёку- ад Еўропы да Аўстраліі.
Беларускія народныя казкі. - Минск, 2011.
Краіна казкі заўсёды дзесьці далёка — за гарамі, за лясамі… А вось яна тут — у гэтых казках, якія сабраў і літаратурна апрацаваў вядомы букварыст, пісьменнік, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Клышка. Дзеці даведаюцца, чаму кот мыецца пасля яды, а крот жыве пад зямлёю, як лось і ліса мяняліся нагамі, а мядзведзь, воўк і дзік задумалі займець чалавечы розум і што з гэтага выйшла. Гэта казачны свет прасякнуты прагаю справядлівасці, ён вучыць дабру, праўдзе, высокай маралі. 
                                       
     

Комментариев нет:

Отправить комментарий