Общее·количество·просмотров·страницы

    Откуда к нам приходят сказки? Из-за высоких гор,из-за далёких морей?Сказки живут и в зелёных лесах у синих рек,и в развалинах мельницы, у стен старого замка...А вот поселить их под книжной обложкой способен только талант писателя, который видит чудесное даже там, где, казалось бы,нет ничего необычайного...  
Новаш, Н. Нарочанские сказки. - Минск, 2008.

Сказки  бабушка  Зося рассказывает своему внуку, который приехал к ней на лето. Есть сказки-почти волшебные,иные напоминают рассказы о прошлом,но все они читаются с огромным интересом.

    
Лісовая-Хадасевіч К. Падарожжы ў чароўны лес.- Минск, 2009
Старонкі гэтага выдання запрашаюць маленькіх чытачоў у дзівосныя вандроўкі па Чароўным лесе.Кожнае падарожжа-сустрэча з новымі казачнымі персанажамі,якія стануць для вас,дзеці,сапраўднымі сябрамі. Разам з імі вы будзеце спасцігаць вечныя каштоўнасці сяброўства,  узаемадапамогі, дабрыні і міласэрнасці.
 Аўласенка Г. Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак. -  Минск, 2009.
Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны хлопчык, вось толькі мянушка ў яго была не зусім звычайная – Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць... а вось лайдачыць любіў. Таму і займеў такую абразлівую мянушку. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць...Таму і пасябравалі з Васем Лайдачкіным Шкодныя Звычкі. І не проста пасябравалі, а нават да сябе ў госці запрасілі, у краіну Шкодных Звычак. Толькі позна зразумеў Вася, што трапіць у гэтую краіну лёгка, а вось выбрацца з яе не кожнаму пад сілу...
Пшонік Г.Б. Гісторыя былога лесу.  – Минск, 2012.
Аўтар “гісторыі былога лесу” перакананы: нельга правесці дакладнай  рысы паміж рэальным жыццем і казкай. Вось і героі гэтай кнігі – сучасныя хлопчыкі і дзяўчаткі, якія жывуць у вялікім горадзе, – трапляюць у незвычайныя абставіны, багатыя на чарадзейства і пераўтварэнні. І ўсё для таго, каб глянуць на рэальны навакольны свет новымі вачыма і, канешне ж, перамяніцца самім.
Бутэвіч А.Прыгоды Віруса Шкодзі. - Минск, 2009.
Карыстальнікам камп’ютэраў, відаць, неаднойчы даводзілася сутыкацца з праблемамі, створанымі камп’ютэрнымі вірусамі. Пра аднаго з іх – Віруса Шкодзю – і распавядаецца ў гэтай кнізе. Незвычайныя прыгоды і адмысловыя штукарствы хітрага, вераломнага – а часам наіўнага і нават... закаханага Віруса пацешаць юных чытачоў і дарослых, падаруюць радасць ад сустрэчы з кнігай.
Гэта толькі некалькі казак літаратурна-мастацкага выдання "Казкі ХХI стагоддзя".              
     

Комментариев нет:

Отправить комментарий