Общее·количество·просмотров·страницы

   Кніга - крыніца ведаў
                    Кніга-лепшы сябар. Як часта мы чуем гэтыя словы. 
Так звыкліся ўжо з імі, што часам не ўдумваемся ў іх сэнс.
А кніга - гэта цэлая скарбніца   ведаў, выдатных думак,
добрых парадаў. Яна вядзе нас па таемных сцежках мінулага,
на  імклівым заркалёце імчыць у будучыню, вучыць
аддана служыць Радзіме, любіць родную зямлю, сваіх
бацькоў, вучыць працаваць і сябраваць. Нашу краіну
часта называюць чытаючай краінай. І на самай справе,
кніга ў нас узнята на п'едэстал гонару.
І ўсё, што звязана з друкаваным словам, выклікае вялікую
ўвагу народа. Кнігу любяць старыя і малыя,
акадэмікі і школьнікі. Нельга ўявіць сабе жыццё без кнігі...
Ці ж змог бы чалавек вучыцца, стаць адукаваным,
даведацца пра цэлы Сусвет, калі б не было кнігі?
Вось чаму кнігу называюць крыніцай ведаў...

                             Мы - за беларускае  чытанне!
Родныя казкі,дзе звяры розум маюць..Мінск.-20142014


Уключаны адны з самых вядомых ды лепшых беларускіх народных казак: «Муха-пяюха», «Зайкава хата», «Коцік, пеўнік і лісіца», «Лісіца-хітрыца», «Каток-залаты лабок», «Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць», «Як кот звяроў напалохаў», «Пшанічны каласок», «Каза-манюка».
Прыгожыя аўтарскія малюнкі выкананы маладым беларускім мастаком Алесей Жыткевіч.
Ткачоў В.Высокі страх.Мінск-2014.
Каму спатрэбіліся цёплыя абноўкі халоднай зімою? Што такое высокі страх? Хто выпіў ваду? Пра ўсё гэтае і шмат што іншае даведаюцца юныя чытачы, калі пазнаёмяцца з новай кнігай пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Васіля Ткачова. Героі яго твораў самі робяць добрыя справы і вучаць іх рабіць іншых.
Карлюкевіч А.Як жаўна лясным жыхарам кватэры будавала. Мінск.-2014.
Галоўны герой казкі Алеся Карлюкевіча «Як Жаўна лясным жыхарам кватэры будавала», вядомы чытачу па кнізе «Крыніца паноў Ельскіх», выпраўляецца ў падарожжа ў Лацінскую Амерыку. Беларускі школьнік адкрывае новы, невядомы дагэтуль яму свет. Знаёміцца з птушкай Жаўной —чырай, гатовай заўсёды прыйсці на дапамогу. Вандруючы па свеце, і наш галоўны герой, і яго спадарожніца не забываюцца пра радзіму, родную старонку. І гэтым школьнік і птушка асабліва сімпатычныя. Прыгоды Максімкі былі б далёка не поўныя, калі б не яго захапленне збіраннем паштовых марак. Калекцыянаванне для галоўнага героя — гэта і шырокія магчымасці адкрываць новыя краіны, бачыць вялікі свет.
Гардзей, В.К. Малая дзіцячая Чырвоная кніга. Ахоўная флора. — Мінск : Беларусь, 2010. — 152 с. : іл.
У “Малой дзіцячай Чырвонай кнізе”, якая пабачыла свет у 2008 годзе, аўтар у займальнай і дасціпнай форме расказаў пра рэдкія і тыя, што знікаюць, віды беларускай фаўны. Цяпер вядомы пісьменнік прапануе чытачам папулярнае літаратурна-мастацкае выданне, дзе, зноў жа, у цесным спалучэнні верша і празаічнай замалёўкі апавядаецца пра ахоўныя расліны Беларусі.
Жукевіч В.Хто хацеў  бы пакатацца? Мн.-2014
.Васіль Жуковіч, чые творы змешчаныя ў школьных падручніках, гэтую кнігу склаў пераважна з сюжэтных вершаў з адметным і каларытным гумарам.


Давідовіч С.Дзівос з дзівосаў.Мінск.-2014.
Гэта  першая кніжка казак вядомага паэта і празаіка Сяргея Давідовіча. Творы вызначаюцца не толькі тонкім гумарам, але маюць павучальны падтэкст.


Беларускія народныя казкі. Расказваў неяк Міхалка з Данеяк : для дашк. і мал. шк. узросту / літ. апрац. Анатоля Клышкі ; маст. У. С. Пашчасцеў. — Мінск : Народная асвета, 2013. — 127 с. : іл. 
Краіна казкі заўсёды дзесьці далёка — за гарамі, за лясамі...
А вось яна тут — у гэтых казках, якія сабраў і літаратурна апрацаваў вядомы букварыст, пісьменнік, заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Клышка.
Маленькія чытачы  даведаюцца, чаму кот мыецца пасля яды, а крот жыве пад зямлёю, як лось і ліса мяняліся нагамі, а мядзведзь, воўк і дзік задумалі займець чалавечы розум і што з гэтага выйшла. Гэты казачны свет прасякнуты прагаю справядлівасці, ён вучыць дабру, праўдзе, высокай маралі.        


Комментариев нет:

Отправить комментарий